"Легальныя" прысмакі

from by TROLLWALD

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.

      name your price

     

lyrics

Зняволенай у клетцы птушцы
Ніколі не лятаць
Бо з ланцугом цяжкім на шыі
Няпроста вольным стаць.
Сядзець за кратамі штодзённа,
На смерць сваю чакаць.
Аднойчы прыйдзе час ў пакутах
Той птушцы паміраць.


"Легальныя" прысмакі
За кошт жыцця твайго, малец.
Можаш паліць, а можаш зжэрці...

Ушчэнт пасечанаму дрэву
Ніколі не квітнець.
На сэрцы незагойнай ране
Усё жыццё балець.
Няўмольна час ляціць наперад -
Лічыльнік не спыніць.
У рэшце рэшт па ўсіх рахунках
Жыццём сваім плаціць.

Барыга цягне рукі:
"Хутчэй сюды ідзі, малец.
Трымай кайфы за сваю душу.
Дзякуй, маладзец!"

Хімічныя прысмакі
Табе спакою не даюць.
Твой розум ў дробныя аскепкі
Разаб'юць.
Спыніцца ты ўжо не даш рады,
У багне з галавой.
І хутка час плаціць за спайсы
Душой сваёй.

credits

from U huszczarach (EP), released March 12, 2016

tags

license

all rights reserved

about

TROLLWALD Minsk, Belarus

contact / help

Contact TROLLWALD

Streaming and
Download help