У кішэнях нуль

from by TROLLWALD

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.

      name your price

     

lyrics

Ў кiшэнях нуль. Ну i халера з тым!
Знайду дзе ежы сабе знайсцi.
Ў карчме, што пры дарозе, будзе сёння пiр.
А п'яных не складана абакрасцi.
Я сам сабе кароль, сам Бог i сам суддзя.
I зброя у мяне не горш за меч.
Мой розум - мая зброя i пакуль 'шчэ жывы я.
Нiхто не здыме галавы з маiх свабодных плеч.

Сумлення - нуль. Ну i халера з iм!
Я быў заусёды валацугам.
З сябрамi пiць, на сене дзеўку прытулiць
Я больш люблю, чым працаваць за плугам.
Куды хачу туды пайду.
I для мяне нiдзе не будзе перашкоды.
За залаты палац ды скрыню медзякоў.
Нiколi не прадам сваёй свабоды.

Праз пыл дарог я зведаў лёсу вір,
Знайшоў, дзе кветка-папараць расце.
Сам бог не злічыць колькі ў маіх ботах дзір.
Нішто не спыніць шлях мой ў даль, не перашкодзіць мне.
У пошуках нязбытных мрой я галавы не склаў,
Пазбегнуў шмат шалёных куль.
Ўсім сэрцам шчыры і таемных не заводжу спраў.
Якія справы могуць быць, калі ў кішэнях нуль?

credits

from U huszczarach (EP), released March 12, 2016

tags

license

all rights reserved

about

TROLLWALD Minsk, Belarus

contact / help

Contact TROLLWALD

Streaming and
Download help