У гушчарах

from by TROLLWALD

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.

      name your price

     

lyrics

Месяц яскравы за хмары схаваўся
Шляху ня бачна ўначы.
Ў цёмнай дуброве мужык нападпітку
Голасам дзікім крычыць.
Кінула жонка, ў карчме накідаўся
Півам ды хлебным віном.
Поты ня ведае як апынуўся
Ў лесе пад старым карчом.

"Гэта мая баба
Падкупіла карчмара.
Ён падсыпаў мне атруты
Ў келіх хлебнага віна.
Я адпомшчу гэным курвам,
Я парву іх як дуду.
Бачыць бог, дамоў дарогу
Ў гэтай цемры я знайду.

Вецер у елках спрытна гуляе,
Неба заплакала моцным дажджом.
Быццам надвор'е злы жарт разыграла
З п'яным дурным мужыком.
Шлях праз гушчары лясныя нялёгкі -
Цемра ды багна вакол.
"Дзе ты бадзяешся, дзе заблукаў ты,
Мой абаронца анёл?"

credits

from U huszczarach (EP), released March 12, 2016

tags

license

all rights reserved

about

TROLLWALD Minsk, Belarus

contact / help

Contact TROLLWALD

Streaming and
Download help